Гарыць "Мінск". Такую назву мае авіяносны крэйсер, які знаходзіцца ў Кітаі.
Былы ваенны карабель доўгія гады стаяў у парку забаў у Шэньчжэне. Пажар на ім пачаўся падчас рамонтных работ.
Ратавальнікі дапамаглі выбрацца з калодзежа сямейству баброў. Інцыдэнт адбыўся ў Дзяржынскім раёне.
У калодзежы апынуліся тры бабры. Ратавальнікі выкарысталі сетку, каб выцягнуць іх з пасткі.
Жывёл вярнулі ў натуральнае асяроддзе.
"Чык-чырык": сэканды ў Беларусі — усё?
З вамі свежы выпуск нашага бла-бла-шоў "Чык-чырык" і сёння мы абмярковаем рэакцыю твітарскіх на санкцыі ЕС, якія могуць спыніць працу беларускіх сэкандаў.
Цалкам выпуск глядзіце тут: https://youtu.be/lP546c8HQaM
Зубр тусуется со стадом коров
Нічога незвычайнага. Проста зубр вырашыў патусавацца са статкам каровак.
Арцём Брухан пра выбары Лукашэнкі ў 2025-м
Прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў на люты 2025 года выглядае цалкам верагодным. Пра магчымасць такога сцэнару ў эфіры Еўрарадыё паразважаў і прадстаўнік НАУ, дэлегат КР Арцём Брухан.
Эфір цалкам: https://youtu.be/6w-ZU7cYyhY
Run, Forrest, Run! 🐗
У Кітаі на адной з чыгуначных станцый мясцовая паліцыя і пажарныя спрабавалі злавіць дзіка. Дзёрзкі безбілетнік здолеў уцячы, сігануўшы проста праз шкло ў адно з вокнаў.
У Валожыне адкрыўся "Кветка-парк". Яго стварыў 22-гадовы жыхар Брэста Кірыл Ваўранюк — блогер-садвод, вядомы як "Кірыл Кветка".
Наведаць "Кветка-парк" можна бясплатна.
У Беларусь можа завітаць спёка з цэнтральнай Еўропы. Папярэднія прагнозы паказваюць, што бліжэйшы тыдзень тэмпература можа падымацца вышэй за +30, а ў наступную сераду месцамі магчымыя +37 градусаў.
Што праўда, доўгатэрміновыя прагнозы не вельмі дакладныя, і такое прадказанне можа не збыцца. Але гатовымі таксама трэба быць.
А тут чытайце, як перажыць спёку: https://euroradio.global.ssl.fastly.net/uskladnenni-azh-da-smerci-yak-perazhyc-spyoku
“Ідэя Х” з Вольгай Філатчанкавай
Ці могуць беларусы стаць нацыяй без пралітай крыві? На гэтае пытанне ў праграме "Ідэя Х" адказвае былая палітзняволеная, былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.
Цалкам выпуск глядзіце тут: https://youtu.be/pG_8vHInAGQ
У палон здалася цэлая рота расійскага войска — адначасова 102 чалавекі. Гэта адбылося ў Курскай вобласці Расіі.
Цягам вайны, развязанай Расіяй ва Украіне, эта самы масавы захоп палонных за адзін раз.
Літоўскія мытнікі знайшлі ў туалетнай паперы тры схаваныя аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Медзінінкай" на мяжы з Беларуссю.
Кіроўца фуры Man, грамадзянін Узбекістана, заявіў, што перавозіць 720 кілаграмаў туалетнай паперы. Аднак рэнтген паказаў, што ў паўпрычэпе можа быць кантрабанда. Высветлілася, што там знаходзяцца тры... легкавікі Toyota Land Cruiser. Іх прыкрылі ДСП і скрынямі з туалетнай паперай.
Кіроўца сцвярджаў, што нічога пра такую незвычайную кантрабанду не ведаў. Аўтамабілі ацэньваюцца ў 87 тысяч еўра.
Ці скончылася беларуская салідарнасць?
Ці стаміліся беларусы дапамагаць адзін аднаму? Сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак сцвярджае, што за год ініцыятыве данаціць умоўны Добруш — 20-25 тысяч чалавек. І спадзяецца да канца года выйсці на ўзровень умоўнай Рэчыцы — да 70 тысяч данатаў.
Цалкам эфір з Андрэем Стрыжаком глядзіце тут: https://youtu.be/m_jeyEbdYNg
Доўгушаў пра бліжэйшыя планы "Дома творцаў у Варшаве"
Што з сябе ўяўляе “Дом творцаў у Варшаве” і якія мерапрыемствы плануюцца гэтай культурнай ініцыятывай у бліжэйшы час? На гэтыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў.
Эфір з ім глядзіце тут: https://youtu.be/54jvOAPetfM
Прадстаўнікоў дэмсіл дапусцяць да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі?
Чаму ёсць упэўненасць, што прадстаўнікоў дэмсіл дапусцяць да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадская актывістка і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=HC3RkjE4s0U
У Мінску затрымалі 33-гадовага мужчыну, якога падазраюць у забойстве. Ён адстрэльваўся ад міліцыі, якая пачала страляць у адказ.
Падазраванага паранілі, цяпер ён у лякарні.
Забойства, пра якое ідзе гаворка, адбылося ў лістападзе 2021 года ў мікрараёне "Серабранка". Тады ўзброены мужчына ўварваўся ў кватэру на праспекце Ракасоўскага і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну.
Што падштурхоўвае рэжым Лукашэнкі да вызвалення палітвязняў?
Што падштурхоўвае рэжым Лукашэнкі да вызвалення палітвязняў? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадская актывістка і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=HC3RkjE4s0U
"Ідэя Х" з Вадзімам Кабанчуком
Прыйшоў час фармавання ваенна-палітычнай арыстакратыі Беларусі. Такое меркаванне ў праграме "Ідэя Х" выказаў прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Кабінеце, былы намеснік камандзіра ПКК Вадзім Кабанчук.
Цалкам выпуск глядзіце тут: https://youtu.be/-e90KsJ8eMM
Ілля Яшын хацеў скарыстацца лайфхакам ад Марыі Калеснікавай. Расійскі апазіцыянер распавёў, што па прыкладу беларускі збіраўся парваць свой пашпарт, каб не дазволіць вывезці сябе з краіны. Аднак гэта ў яго не атрымалася.
Былы палітвязень трапіў у спіс абмену паміж Расіяй і Захадам. Пры гэтым сам Яшын быў супраць, каб яго вызвалялі.
Турарбекава пра новую рыторыку Мінску ў адрас ЕС
Ці чакаць хуткіх зменаў у рыторыцы Мінска ў адрас ЕС? На гэта пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=IrIjuW6J3sU