Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночае выдавецтва

Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночае выдавецтва Беларускае жаночае выдавецтва. Працуем у Вільні. Выдаем мастацкую і нонфікшн літаратуру для дарослых.

Ведаеце, чыіх кніг прадалося найбольш на вечарыне беларускай паэзіі 29 кастрычніка ў Берліне? Яе. З днём нараджэння, Яўг...
01/11/2024

Ведаеце, чыіх кніг прадалося найбольш на вечарыне беларускай паэзіі 29 кастрычніка ў Берліне? Яе. З днём нараджэння, Яўгенія Пфляўмбаўм.

* * *
Ці гэта я,
Ці новай формы постаць
З рукой цяжкою, як вага тугі,
Мой кожны рух, як памяць крыўды востры,
Нясе зямлі слядоў угін.
Выходжу ў дзень, зацяўшы песню ночы,
Трымціць здабытак зморы — супакой,
Ў вачах плыве найлепшых згадак рочаць
Сярод сыпкіх ігольчатых пяскоў.
Пяскі! Яны ўжо захлынулі рот мне,
Сіпелі ў зрэнкі пылам шэрых хмар,
Ды зноўку я знайшла зацішны протар,
І зноў зацішша зрушыла мяне.
1936

* * *
Ці нехта павінен крывёю ж сплаціць
За кроў майго чыстага зроку,
Ці трэба жыццё, як і песню, згасіць,
Каб смерць не адведвала двокраць.
Не будзе ўжо кволай жанчыны нідзе —
Ушчулі надмерныя даты, —
Астатняй зазнала яна кагадзе
Упартае пэўнасці страту.
Калі ж нават гэтае перасігне,
Глытаючы кроў сваю з вуснаў,
Зазнае вялікую з’яркласць агней
Сціплейшая з беларусак.
1936

Крыху бэкстэйджу з вечарыны беларускай паэзіі 29 кастрычніка, якая прайшла ў Берліне на тэму жаночых лёсаў (лінк мы пада...
31/10/2024

Крыху бэкстэйджу з вечарыны беларускай паэзіі 29 кастрычніка, якая прайшла ў Берліне на тэму жаночых лёсаў (лінк мы падавалі раней). Выпадковая сустрэча перакладчыкаў з беларускай на нямецкую 🇩🇪 Томаса Вайлера Thomas Weiler і Ціны Вюншман Tina Wünschmann. Ну, добра-добра, не зусім выпадковая. Усё-ткі эксперты ў беларускай літаратуры не зусім выпадкова трапляюць на такія мерапрыемствы 🤓 Фота Алены Казловай.

Аўдыёспектакль пра Наталлю Вішнеўскую гатовы! Сёння ён з'явіўся на audiobooks.бай Цісніце лінк у каментары і слухайце бя...
29/10/2024

Аўдыёспектакль пра Наталлю Вішнеўскую гатовы! Сёння ён з'явіўся на audiobooks.бай Цісніце лінк у каментары і слухайце бясплатна!

Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н.В. — Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Менска 1920-30-х гадоў. Кніга яе эпісталярнай і літаратурнай спадчыны «Неба мнагавокае», укладзеная паэтам і літаратуразнаўцам Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 г. у жаночай выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаўм».

Паводле кнігі на заказ выдавецтва «Пфляўмбаўм» рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль, які прапануецца вашай увазе. Яны ж уклалі кампазіцыю. У спектаклі таксама гучаць вершы Алеся Дудара, Алеся Звонака і Янкі Бобрыка. Музыка кампазітаркі Вольгі Падгайскай.

Беларуская паэтка, удзельніца «Маладняку», Наталля вучылася ў Белпедтэхнікуме, які ў той час быў асяродкам літаратурнага жыцця сталіцы. Якуб Колас лічыў Вішнеўскую надзеяй беларускай літаратуры, крытыкі адзначалі несумненны паэтычны дар дзяўчыны. З поспехам выйшаў яе сумесны з Яўгеніяй Пфляўмбаўм і Зінаідай Бандарынай зборнік вершаў.

Але гэта быў толькі пачатак шляху, які, на жаль, з кожным годам будзе рабіцца ўсё цяжэй і пакутлівей.

Наталля ў адзіночку выгадуе двух хлопчыкаў, узятых з дзіцячага дому, ажно да 1953 года будзе жыць пад назіраннем спецслужбаў, і так больш і не вернецца ў поўнай меры да паэтычнай творчасці.

Але аднойчы яна атрымае ліст ад сваяка Янкі Бобрыка — вядомага паэта Сяргея Грахоўскага, які папросіць яе расказаць пра жыццё і гібель Янкі... З гэтага пачнецца доўгае ліставанне, якое абудзіць велізарную колькасць успамінаў і трапяткіх расповедаў аб перажытым.

Гэтыя лісты, нешматлікія, у асноўным юнацкія, вершы і «Завея», адзінае апавяданне Наталлі Вішнеўскай — вось і ўвесь яе літаратурны архіў. Але праз гэтую сціплую па памерах творчую спадчыну вельмі ясна праступае пранізлівая гісторыя жыцця, такая ж, як тысячы гісторый, і адначасова не падобная ні на адну іншую.

Рэжысёркі: Святлана Бень, Інга Лізянгевіч,
Кампазітарка: Вольга Падгайская

Берлін, сёння нашыя кнігі будуць прадавацца тут! Як жаданая Вежнавец, так і навюткае «Залатое» Кучмель!
29/10/2024

Берлін, сёння нашыя кнігі будуць прадавацца тут! Як жаданая Вежнавец, так і навюткае «Залатое» Кучмель!

In der Nacht vom 29. auf den 30. Oktober 1937 erschoss der NKWD in Minsk 132 Menschen. Unter den Opfern waren zahlreiche Schriftsteller und Intellektuelle. Ihre Leichen wurden in einem Waldstück in Kurapaty bei Minsk verscharrt. Die „Nacht der erschossenen Dichter“ markiert den tragischen Höhe...

Віншуем Віку Біран з атрыманнем прэміі імя Алеся Адамовіча за найлепшую публіцыстыку з кнігай "Я танцую"! Наперад, Вікто...
21/10/2024

Віншуем Віку Біран з атрыманнем прэміі імя Алеся Адамовіча за найлепшую публіцыстыку з кнігай "Я танцую"! Наперад, Вікторыя!🔥💪 Гэта кніга, якая выклікае эмоцыі і спрэчкі, і так яно і трэба! Дзе купіць, гл. замацаваны пост.

🤩Віншуем шаноўных дызайнераў з ўваходжаннем у доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у ...
07/10/2024

🤩Віншуем шаноўных дызайнераў з ўваходжаннем у доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2023 г. і дзякуем за гэтыя іх працы для нас:

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»

Марыя Сыракваш – вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»

Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра» і Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца».

🧐 Вокладка кнігі Наталлі Вішнеўскай "Неба мнагавокае", намінаваная намі таксама за 2023, з незалежных ад нас прычын чамусьці разглядалася сярод вокладак 2022 года выдання і ўвайшла там у доўгі спіс. Хоць і просьбу паправіць гэта мы пісалі.

Сіняя-сіняя і залатая. Гэта колеры голля ў вечар вясновы. Наша новая кніга паэзіі Наталкі Кучмель «Залатое» толькі даеха...
25/09/2024

Сіняя-сіняя і залатая. Гэта колеры голля ў вечар вясновы. Наша новая кніга паэзіі Наталкі Кучмель «Залатое» толькі даехала да Варшавы! Ужо ў «Кнігаўцы». А ў Вільні дык яшчэ раней! Усе месцы продажу гл. у нашым замацаваным допісе. Пачытайце, як гэта цудоўна.

***
Між часам ластаўкі i часам кажана
Ёсць час таемны ранняга змяркання,
Калі, забачыўшы ў паветры крылы,
Не разумееш, хто перад табой;
Калі вось-вось у чорнае адно
Далёкі лес зліецца з блізкім садам
I зорку першую на пабляднелым небе
Вітае зорка ў бочцы пад трубой.
Між часам ластаўкі i часам кажана
Ёсць час, які сам па сабе нагода —
Перасыпаць аскепкі дзён мінулых,
Як хвалямі абгладжанае шкло,
З далоні на далонь… І ў гэты час
Зноў агартаюць сум і насалода
З тых даўніх дзён. I надыходзіць згода
I мір з сабой. I з тым, што адышло.

Ура! Шведскі пераклад нашага бэстсэлера "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец, зроблены Мікаэлем Нюдалем і Крысцінай Банду...
23/09/2024

Ура! Шведскі пераклад нашага бэстсэлера "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец, зроблены Мікаэлем Нюдалем і Крысцінай Бандурынай (выдавецтва Ersatz), намінаваны на Міжнародную літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, на якую ў 2024 г. прэтэндуюць пяць аўтараў і шэсць перакладчыкаў. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатны мастацкі твор у майстэрскім перакладзе на шведскую мову. Сума прэміі, якая складае 150 000 шведскіх крон, дзеліцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам. Пераможцы будуць абраныя 24 кастрычніка. Арыгінал навіны пададзім у каментарах, там усе падрабязнасці. Дзе купіць беларускі арыгінал - гл. замацаваны пост.

Марыю Вайцяшонак, Аксану Ёркіну і Віку Біран віншуем з уваходжаннем кніг "На прызбе ў Сілічах" і "Я танцую" ў доўгі спіс...
16/09/2024

Марыю Вайцяшонак, Аксану Ёркіну і Віку Біран віншуем з уваходжаннем кніг "На прызбе ў Сілічах" і "Я танцую" ў доўгі спіс прэміі Гедройця за найлепшую прозу! Дзе купіць кнігі, гл. наш замацаваны пост.

Літаратурная творчасць Марыі Вайцяшонак трымаецца на сваёй, ужо амаль міфалагічнай, нацыянальнай самасці і старой класічнай традыцыі. Натуральнасць тэксту, нязмушанасць моўнага стылю і помнасць народнага гутарковага маўлення робяць прозу і паэзію Марыі арыгінальнымі і непадробнымі сярод шматлікіх творцаў нашай сучаснай літаратуры. На вялікі жаль, Марыя пачала страчваць зрок. Чытаць і пісаць ёй становіцца ўсё больш праблематычна. Аднак духоўная і творчая актыўнасць змушаюць яе шукаць новыя магчымасці ўдзелу ў літаратурным працэсе – так з’явіўся блог-дыялог “На прызбе ў Сілічах” сумесна з Аксанай Ёркінай. Марыя нагаворвала па тэлефоне сваё стаўленне да тых ці іншых актуальных і злабадзённых падзей свайго і грамадскага жыцця, задаючы тэму размовы альбо адказваючы на пытанні каляжанкі, прычым гэтыя нагаворы маюць не толькі крэатыўны характар, а падчас і ўражлівую мастацкую аснову, як у сюжэтным, так і ў моўна-стылістычным плане.

Пра кнігу Вікі Біран: Гэты шчыры, дасціпны і трапны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу – пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г.д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі – у Літве і Украіне.

Падзея нарэшце адбылася! І перакладчыца на нарвежскую 🇳🇴Марына Хобель ужо трымае ў руках свежанькае выданне "Па што ідзе...
13/09/2024

Падзея нарэшце адбылася! І перакладчыца на нарвежскую 🇳🇴Марына Хобель ужо трымае ў руках свежанькае выданне "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец, падрыхтаванае выдавецтвам Ларса Хольм-Хансэна Existenz. А Нарвегія чакае ў госці саму нашую аўтарку Еву ўжо неўзабаве, 19 лістапада. Ура і дзякуй нарвежскім калегам! А дзе купіць арыгінал кнігі, гл. наш замацаваны пост.

Віншуем аўтарак нашага выдавецтва паэтак Марыю Бадзей і Вальжыну Морт з уваходжаннем іх кніг ў шорт-лісты прэміі Арсенне...
11/09/2024

Віншуем аўтарак нашага выдавецтва паэтак Марыю Бадзей і Вальжыну Морт з уваходжаннем іх кніг ў шорт-лісты прэміі Арсенневай за найлепшую беларускую кнігу паэзіі.

За 2023 - "Мёд і дым" Марыі Бадзей, за 2022 - "Песні для мёртвых і ўваскрэслых" Вальжыны Морт.

Канкурэнцыя ў намінацыі на прэмію сёлета як ніколі моцная. Нават доўгія спісы ўяўляюць сабой збор вядомых і шанаваных у сучаснай беларускай літаратуры імёнаў. Тым больш мы цешымся за нашых аўтарак ❤

Дзе купіць іх кнігі - гл. у замацаваным допісе.

Беларуская выдаўніца Евы Вежнавец, галоўная рэдактарка «Пфляўмбаўм» Алена Казлова, сустрэла і сфатаграфавала дуэт перакл...
08/08/2024

Беларуская выдаўніца Евы Вежнавец, галоўная рэдактарка «Пфляўмбаўм» Алена Казлова, сустрэла і сфатаграфавала дуэт перакладчыкаў «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую: вашай увазе Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль з кнігай, што выйшла ў шведскім выдавецтве «Эрзац». Дзякуй за перакладчыцкую працу, сябры!

Піша IG :"Я шчыра дзякую  і перакладчыку Алегу Віркевічу за тое, што падарылі беларускаму чытачу кнігу выдатнага ўкраінс...
15/07/2024

Піша IG :
"Я шчыра дзякую і перакладчыку Алегу Віркевічу за тое, што падарылі беларускаму чытачу кнігу выдатнага ўкраінскага празаіка Маріі Матіос і шкадую, што мне прыжыцьцёва не надарыцца патрапіць ні ў Кіеў, ні ў Львоў, ані ў Закарпацьце. Ад гэтай думкі сэрца абліваецца крывёю, шчыра. Калі мы з Кірам ездзілі да Украіны, то заўсёды набывалі сабе кніжак на украінскай. Заходзілі ў любімую "Кнігарню Э", удыхалі пах смачных кніг, здабывалі кніжныя свае скарбы...

Што да "Салодкае Дарусі", то ў мяне не хапае словаў падзякі да аўтаркі, каб апісаць як моцна мяне ўсхваляваў яе твор. Я ўжо пісала ў гісторыях кольвек дзён таму, што перачытваю яго за гэты год другі раз запар. І не таму што незразумела адпачатку, хутчэй таму, што лекуюся шторазу, чытаючы драму на тры жыцьці. Жыцьцё напраўду складанае. Ніколі не было лёгкім. Але Даруся і Іван, Матронка і Міхал– прыклад людзей, якія не скарыліся лёсу. Некаторыя з герояў сагі, няхай і праз сьмерць, але застаюцца свабоднымі і вернымі самі сабе да канца.

ДЗЯКУЙ за кнігу ўсім спрычыніўшымся! 💔💔💔"

Перфарматыўнае чытанне паводле «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у берлінскім тэатры Expedition Metropolis прайшло пры...
05/07/2024

Перфарматыўнае чытанне паводле «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у берлінскім тэатры Expedition Metropolis прайшло пры поўнай залі 04.07.2024. Рэжысёрка пастаноўкі – Моніка Дабраўлянска (Польшча). Кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм" таксама наведалі чытанне 😉

На першым фота - рэжысёрка разам з актрысамі: Моніка Давідзік (Польшча), Вольга Грыгараш (Украіна), Яўгенія Кульбачная і Святлана Зелянкоўская (Беларусь).

Сёння свой дзень нараджэння святкуе асаблівая вытанчаная беларуская паэтка Наталка Кучмель. І ў гэты дзень мы радыя анан...
04/07/2024

Сёння свой дзень нараджэння святкуе асаблівая вытанчаная беларуская паэтка Наталка Кучмель. І ў гэты дзень мы радыя анансаваць, што хутка ў нашым выдавецтве выйдзе яе новая кніга, якую, як нам вядома, вельмі доўга чакаюць знаўцы сучаснай беларускай паэзіі. Калі мы забярэм гэты на наш погляд НЕВЕРАГОДНА прыгожы зборнік з друкарні, напішам падрабязнасці! На фота: 1. Наталка Кучмель, 2023 (фота Алены Казловай), 2. Яна ж у групе калег, пісьменніц і пісьменнікаў, 1990 (аўтар невядомы). Пішыце ў каментарах, каго з іх вы пазналі на фота? ;) 3. Старонка з рукапісаў Наталкі.

Які грунтоўны водгук з'явіўся на "Райцэнтр" Скарынкінай. Фактычна, на кожнае эсэ. Вось, напрыклад, пра «Жыццё і смерць к...
04/07/2024

Які грунтоўны водгук з'явіўся на "Райцэнтр" Скарынкінай. Фактычна, на кожнае эсэ. Вось, напрыклад, пра «Жыццё і смерць кузурак». Спысылку на ўсё пададзім у каментары.

"Не, цяпер гэтае эсэ — самае файнае і любімае. Чаму? Таму што ў ім стаяць побач Далі і Набокаў, таму што аўтарка робіць фотанекралог для саранчы і таму што адчуваецца падтрымка сусвету. Ммм, лепш нават не тлумачыцца. Ці, мо, перафразую: гэтае эсэ — на першы погляд, пра кузурак, але насамрэч — пра творчасць і натхненне.

У нейкім сэнсе, гэтае эсэ высвятляе аўтарскую мятоду творчага пісьма, як яна стварае гэтае і шмат іншых эсэ. Заўжды цікава крыху падгледзець за аўтарскай кухняй (метафізічнай і літаральнай). А калі вы яшчэ кузурак любіце, то наогул гэта лепшае эсэ на свеце."

Шведскія рэцэнзіі на Вежнавец працягваюць выходзіць. Кажуць, вартая рэч!
03/07/2024

Шведскія рэцэнзіі на Вежнавец працягваюць выходзіць. Кажуць, вартая рэч!

ROMAN Originellt och högst läsvärt om dagens Belarus

Нарэшце і нарвежскі 🇳🇴 пераклад бэстсэлера "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец, які ўпершыню выйшаў у нашым выдавецтве ў...
01/07/2024

Нарэшце і нарвежскі 🇳🇴 пераклад бэстсэлера "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец, які ўпершыню выйшаў у нашым выдавецтве ў 2020 годзе, адправіўся ў друк! Пераклад з беларускага арыгінала для выдавецтва Existenz, у якім, паміж іншым, плануецца выхад яшчэ некалькіх беларускіх раманаў, зрабіла Марына Хоббель (Marina Hobbel). Дзякуй!❤Мы цешымся поспеху кнігі Евы! Неверагодна, як далёка крочыць гэтая кніга і паслядоўна расказвае пра Беларусь, дзякуючы неабыякавым і дбайным людзям - перакладчыцам і перакладчыкам!

Летам чытаць Вальжыну Морт "Песні для мёртвых і ўваскрэслых"«Аўтапартрэт з Палацам Рэспублікі»Я вырасла ў шматкватэрным ...
24/06/2024

Летам чытаць Вальжыну Морт "Песні для мёртвых і ўваскрэслых"

«Аўтапартрэт з Палацам Рэспублікі»

Я вырасла ў шматкватэрным доме ў паўднёва-заходнім мікрараёне сталіцы правінцыйнай савецкай рэспублікі, гісторыя незалежнасці якой пачалася прыблізна ў той самы час, калі некалькі аднакласніц абнародавалі пачатак сваіх месячных, але мне давялося чакаць маіх яшчэ некалькі гадоў.

Згодная: сказ задоўгі. Але дом, што даў мне мой першы панятак меры, быў даўжынёй у дванаццаць пад’ездаў і цягнуўся на два аўтобусныя прыпынкі. Мы жылі ў другім пад’ездзе, і хадзіць далей за трэці мне было забаронена – далей, за трэцім, жылі ўжо зусім іншыя людзі.

Дамы былі расстаўленыя ўзорам “турэцкі агурок”. У кухонным акне тры школы выстраіліся, як тры вайсковыя дывізіі. Паміж шматкватэрным домам і школамі іржавелі дзіцячыя пляцоўкі, якія, з вышыні нашага шостага паверха і маёй памяці, здаюцца металічным стрававальным трактам паміж мазгавым трохшар’ем школ і рэпрадуктыўнай сістэмай кватэр.

Школьныя калідоры ярка асвятляліся, а ў пад’ездах лямпачкі былі заўсёды выбітыя, і лесвіцы стаялі ў цемры, як водарасці. У ліфце пахла мачой; у школьных калідорах пахла хлёркай. Чым чысцей вымылі раніцай падлогу ў школе, тым гучней бурчыць у жываце.

Ці ёсць што-небудзь прыгажэйшае за вечар у савецкім мікрараёне? Тысячы вокнаў загараюцца, ператвараючы панэльныя дамы ў папраную бялізну святла. Я іду праз Паўднёвы Захад, як праз кірмаш дываноў, адхіляючы вісячыя дываны шматкватэрных блокаў лёгкім рухам рукі.

У паветры пахне жанчынамі: іх парфумай, іх лакам для валасоў. У іх сумках: памада, буханка хлеба і прабіты білет на аўтобус. У кожным двары ёсць дзяўчынка, што гушкаецца на скрыпучых арэлях і, нібы мясніцкім нажом, разразае паветра нагамі. Хто яна? Ці не адурэла яна ад гэтай разні?..

Дзе і як купіць кнігу, гл. замацаваны пост.

Hanna Komar:"Я чытаю гэтую кнігу замест медытацыі пасля доўгага дня. І дыханне маё спакайнее, і цела расслабляецца. Упер...
19/06/2024

Hanna Komar:
"Я чытаю гэтую кнігу замест медытацыі пасля доўгага дня. І дыханне маё спакайнее, і цела расслабляецца.
Упершыню я прачытала вершы Марыі Вайцяшонак у Нацыянальнай Бібліятэцы. Даведалася пра як дзякуючы Марыі Мартысевіч. Я тады ехала на летнюю школу мастацкага перакладу ў Норыджы і збірала вершы беларускіх паэтак, якіх варта было б перакласці на ангельскую. Марыя Вайцяшонак стала для мяне цудоўным адкрыццём, і я вельмі шкадую, што паміж маладымі і больш сталымі паэткамі практычна няма пераемнасці - вельмі часта мы нават не ведаем пра існаванне адна адной.
Аднойчы ў бібліятэцы на перакрыжаванні Куйбышава і Багдановіча я пазычыла збор апавяданняў Марыі Вайцяшонак "Жанчына каля люстэрка". Ён мяне моцна ўразіў, і я нават у мінулым годзе папрасіла сябровак у Беларусі знайсці і адсканаваць мне кнігу.
Незадоўга да ад'езду ў Лондан я купіла "Альбом для цёткі Марылі", але ён чакае мяне ў Мінску, не прачытаны.
А "На прызбе ў Сілічах" - тут, са мной. Падзялюся адной цытатай:
"Мой самы ўлюбёны час , калі летам сядзіш у садзе, п'еш гарбату. Тонка звініць сухое паветра, бы зярняты ў сухой макавай галоўцы; поўны бутон ружы, цельца цяжкае, цёплае, цэлая прыгаршча, бы злоўленае птушаня; дымны дух пахучага тытуню; замецены сцежкі сухім лісцем, хаця да восені й далекавата. Спякота. І голас далёкай навальніцы, бы лёгкая трывога..."
Чытаю кнігу - і на гэтыя імгненні я дома..."

Дзе купіць кнігу - гл. наш замацаваны пост.

10/06/2024

Address

Vilnius

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночае выдавецтва posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночае выдавецтва:

Videos

Share

Category


Other Publishers in Vilnius

Show All