Радыёканал, які выбірае вечныя каштоўнасці
(27)
Address
Чырвоная, 4
Minsk
220114
Website
Alerts
Be the first to know and let us send you an email when Канал «Культура» Беларускага радыё posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.
Contact The Business
Send a message to Канал «Культура» Беларускага радыё:
Shortcuts
Category
Гісторыя канала “Культура” Беларускага радыё
Канал «Культура» Беларускага радыё пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал «Культура» пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай. Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця «культура», таму кожны новы сезон тэматычная палітра становіцца больш насычанай. Слухачы канала «Культура» знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры і драматургіі, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі, гісторыкі і мастацтвазнаўцы. Запісы канцэртаў з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі канал «Культура» рэгулярна накіроўвае ў сусветны абменны канцэртны фонд, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Лепшыя беларускія канцэрты становяцца даступнымі меламанам з 73 краін свету, якія, як і Белтэлерадыёкампанія, з’яўляюцца членамі ЕВС. У сваю чаргу, канал «Культура» знаёміць беларускіх аматараў музыкі з апошнімі замежнымі музычнымі падзеямі.
З 2018 года канал пачаў уласную вытворчасць радыёспектакляў. Прэм’ерным стала “Падарожжа ў краіну мурашоў”, разлічанае на дзіцячую аўдыторыю. Дарэчы, на нашай хвалі рыхтуецца штодзённы (з панядзелка да пятніцы) праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, які за дзесяцігоддзе вяшчання ператварыўся ў клуб для дзяцей і падлеткаў. Пад канец 2018 года адбылася прэм’ера радыёспектакля “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева. Аўтар стаў пераможцам конкурсу п’ес для сучаснага радыётэатра. Творчае спаборніцтва ініцыяваў і правёў канал “Культура”.
Канал «Культура» гучыць на частотах УКХ (з 06:00 да 24:00), кругласутачна ў інтэрнэце і ў FM-дыяпазоне: Мінск - 102,9 FM Брэст - 88,5 FM Віцебск - 99,3 FM Гомель - 91,5 FM Гродна - 95,0 FM Магілёў - 99,1 FM Дырэктар – Уладзімір Анатольевіч Трапянок