Радыё Свабода

Радыё Свабода Радыё Свабода. Навіны Беларусі і сьвету. Без цэнзуры 24/7. Аналітыка. Відэа. Падкасты.

Паліцыя італьянскага Кома затрымала 54-гадовага беларуса.А 1:30-ай ночы паступіла паведамленьне пра бойку паміж кіроўцам...
03/02/2025

Паліцыя італьянскага Кома затрымала 54-гадовага беларуса.

А 1:30-ай ночы паступіла паведамленьне пра бойку паміж кіроўцамі грузавікоў, адзін зь якіх узброены — на месца накіравалі патрульную машыну.

Беларуса абяззброілі і затрымалі. Паведамляецца, што мужчына меў нож зь лязом даўжынёй амаль 10 сантымэтраў.

«Афіцэры неадкладна сабралі розныя сьведчаньні аб інцыдэнце, якія пацьвярджаюць, што беларус наўмысна напаў на групу іншых прысутных кіроўцаў грузавікоў і пагражаў забойствам проста таму, што чуў, як яны размаўлялі з украінскім акцэнтам», — гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.

Іншыя дэталі і абставіны здарэньня не паведамляюцца. Беларуса даставілі ў пастарунак. На яго завялі крымінальную справу паводле артыкулаў аб пагрозе пры абцяжваючых абставінах з ужываньнем зброі і незаконным захоўваньні зброі. Цяпер мужчына знаходзіцца на волі.

Таксама ў паведамленьні паліцыі гаворыцца, што беларус прыбыў у Італію ў канцы студзеня на сваім грузавіку.

За спыненьне транзыту «Беларуськалій» патрабуе спагнаць з Літвы 12 мільярдаў 90 мільёнаў 167 971 даляраў у якасьці кампэ...
03/02/2025

За спыненьне транзыту «Беларуськалій» патрабуе спагнаць з Літвы 12 мільярдаў 90 мільёнаў 167 971 даляраў у якасьці кампэнсацыі.

2 сьнежня 2024 году «Беларуськалій» зьвярнуўся ў Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі з паўторным пазовам. Раней працэс быў спынены праз тое, што беларускі бок ня змо...

«USAID — гэта злачынная арганізацыя. Яе час скончыўся».Агэнцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) знаходзіцца на мяж...
03/02/2025

«USAID — гэта злачынная арганізацыя. Яе час скончыўся».

Агэнцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) знаходзіцца на мяжы закрыцьця, сьцьвярджае Ілан Маск. Што вядома зараз.

Агэнцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) знаходзіцца на мяжы закрыцьця, сьцьвярджае дарадца адміністрацыі Трамп, мільярдэр і генэральны дырэктар Tesla Ілан Маск.

У Кіеве разьвіталіся зь беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне. Марыя загінула ў...
03/02/2025

У Кіеве разьвіталіся зь беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне. Марыя загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.

Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Другога лютага ў музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» з 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну перадалі асабістыя рэчы Марыі.

Фота з пахаваньня ад чытача Свабоды.

«Апошняе пакаленьне» У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга, прысьвечаная менскай моладзі, якая жыве ў рэаліях эпохі пась...
03/02/2025

«Апошняе пакаленьне» У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга, прысьвечаная менскай моладзі, якая жыве ў рэаліях эпохі пасьля 2020 году.

Яе аўтар — відэаблогер Макар Валынкін.

«Я атрымаў ад некалькіх чалавек водгукі „Макар, гэта крута!“, трэба выдаваць. Тады даслаў кнігу ва ўсе вядомыя беларускія выдавецтвы за мяжой. І літаральна праз два тыдні ад двух зь іх прыйшлі адказы, што гэта добрае чытво».

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга відэаблогера Макара Валынкіна «Апошняе пакаленьне», прысьвечаная менскай моладзі, якая жыве ў рэаліях эпохі пасьля 20...

У ЦВК Беларусі агучылі канчатковыя афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта Беларусі, не прызнаных у дэмакратычным сьвеце.Яны...
03/02/2025

У ЦВК Беларусі агучылі канчатковыя афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта Беларусі, не прызнаных у дэмакратычным сьвеце.

Яны адбыліся 26 студзеня і, на думку праваабаронцаў, прайшлі ў атмасфэры запалохваньня. Дзясяткі краінаў сьвету не прызналі выбары і, адпаведна, Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы.

Канчатковыя лічбы, якія агучылі ў ЦВК:

Аляксандар Лукашэнка — 5 136 293 галасоў (86,82%)
Сяргей Сыранкоў — 189 740 галасоў (3,21%)
Алег Гайдукевіч — 119 272 галасоў (2,02%)
Ганна Канапацкая — 109 760 галасоў (1,86%)
Аляксандар Хіжняк — 102 789 галасоў (1,74%)
супраць усіх прагаласавалі 213 377 (3,6% чалавек)

️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Перад выбарамі адбываліся масавыя запалохваньні, затрыманьні, у краіне за кратамі застаецца больш за тысячу палітвязьняў.

Эканамісту Паўлу Данэйку завочна прысудзілі 12 гадоў калёніі. Справа тычыцца дзейнасьці Каардынацыйнай рады.Паводле абві...
03/02/2025

Эканамісту Паўлу Данэйку завочна прысудзілі 12 гадоў калёніі. Справа тычыцца дзейнасьці Каардынацыйнай рады.

Паводле абвінавачаньня, эканаміст «зьдзяйсьняў актыўныя дзеяньні дзеля дасягненьня мэтаў неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».

Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў калёніі ў «справе Каардынацыйнай рады».

У маскоўскім элітным жылым комплексе «Алые Паруса» адбыўся выбух.Украінскія СМІ пішуць, што загіблым можа быць стваральн...
03/02/2025

У маскоўскім элітным жылым комплексе «Алые Паруса» адбыўся выбух.

Украінскія СМІ пішуць, што загіблым можа быць стваральнік батальёна «Арбат», які ваяваў на баку Расеі, аднак гэтая інфармацыя афіцыйна не пацьверджаная, яшчэ адзін меркаваны пацярпелы ад выбуху – намесьнік камандзіра атраду спэцназу з Крыма, які здрадзіў Украіне.

У Маскве ў жылым комплексе «Алые Паруса» адбыўся выбух, паводле папярэдніх зьвестак ёсьць загінулы і пацярпелыя.

Пра дыскусію вакол таго, што на беларускай акцыі ў Вільні тапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу, піша Сярге...
03/02/2025

Пра дыскусію вакол таго, што на беларускай акцыі ў Вільні тапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу, піша Сяргей Дубавец.

«Самае простае тлумачэньне жэсту на акцыі ў Вільні — «вока за вока», уяўны адказ амонаўцам на зьдзекі зь бела-чырвона-белага сьцяга, калі «сілавікі» наўмысна прымушаюць арыштаваных таптацца па дарагім для іх сьцягу, кідаючы яго пад ногі ў аўтазаках і турмах.»

У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу.

У Жлобінскім раёне ў двары прыватнага дома прагрымеў выбух. Загінулі тры чалавекі, яшчэ двое зь цяжкімі траўмамі трапілі...
03/02/2025

У Жлобінскім раёне ў двары прыватнага дома прагрымеў выбух.
Загінулі тры чалавекі, яшчэ двое зь цяжкімі траўмамі трапілі ў лякарню.

Лецішча належала шматдзетнай сям'і, у якой выхоўваліся чацьвёра дзяцей.

Трагедыя здарылася на лецішчы.

«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу буд...
03/02/2025

«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень».

Мы паразмаўлялі з рэдактарамі розных выданьняў каб зразумець, ці прыпыненьне фінансаваньня ЗША паўплывала на беларускія мэдыя і НДА, а таксама ці змогуць яны безь яго існаваць.

«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень». Як прыпыненьне ...

Колішні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што новыя выбары ў краіне могуць быць вельмі шкоднымі, пакуль ідзе вай...
02/02/2025

Колішні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што новыя выбары ў краіне могуць быць вельмі шкоднымі, пакуль ідзе вайна супраць Расеі.

Кадэнцыя, на якую прэзыдэнтам Украіны быў выбраны Ўладзімір Зяленскі, ужо скончылася. Але Зяленскі застаецца на пасадзе, бо ў краіне ідзе вайна. Рашэньне не праводзіць новыя выбары да заканчэньня вайны цалкам падтрымаў супернік дзейнага прэзыдэнта на мінулых выбарах Пятро Парашэнка.

«Выбары — гэта заўсёды суперніцтва, якое супярэчыць адзінству. Любая дэмакратыя гэта ведае. Хто пераможа на гэтых выбарах? Парашэнка? Зяленскі? Сумняваюся. Пераможа на іх адзін чалавек — Пуцін. У яго ўжо наладжаная кампанія па дэзынфармацыі і пятая калёна. Ён скарыстаецца гэтым момантам, таму мы не павінны гэтага дапусьціць», — так адказаў Парашэнка на пытаньне французаў пра новыя выбары ва Ўкраіне.

Ён дадаў, што «марыць выйграць выбары». Выбары, калі стане «кандыдатам у дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Украіны, калі Ўкраіна будзе сябрам Эўразьвязу».

У цяперашні момант Пятро Парашэнка ачольвае партыю «Эўрапейская салідарнасьць», якая ўваходзіць у Вярхоўную Раду. «Цяпер наша задача — выйграць вайну», — зазначыў ён.

На 67-ы дзень бесьперапынных акцый пратэсту паліцыя пачала затрымліваць людзей на ўезьдзе ў Тбілісі, паведамляе Грузінск...
02/02/2025

На 67-ы дзень бесьперапынных акцый пратэсту паліцыя пачала затрымліваць людзей на ўезьдзе ў Тбілісі, паведамляе Грузінская служба Свабоды. У момант, калі пачаліся затрыманьні грамадзян, участак дарогі быў часткова заняты міліцыяй, грамадзяне займалі толькі адну паласу.

Пасьля абвяшчэньня гэтай акцыі ўлады хутка прынялі закон, паводле якога за блякаваньне дарог прадугледжана крымінальнае пакараньне. Перад акцыяй МУС вынесла пратэстоўцам два папярэджаньні.

У кастрычніку 2024 году кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» абвясьціла пра перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі. Грузінская апазыцыя не прызнае вынікаў гэтых выбараў і заяўляе пра фальсыфікацыі.

У лістападзе 2024 году заява грузінскага ўраду аб прыпыненьні да 2028 году перамоваў аб уступленьні Грузіі ў ЭЗ выклікала масавыя пратэсты, на якія ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Дональд Трамп абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, зая...
02/02/2025

Дональд Трамп абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў. Як адрэагавалі на гэта краіны.

Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегал...

На захопніцкай вайне Расеі супраць Украіны загінуў вядомы расейскі чыноўнік.Віцэ-губэрнатар Прыморскага краю Расеі Сярге...
02/02/2025

На захопніцкай вайне Расеі супраць Украіны загінуў вядомы расейскі чыноўнік.

Віцэ-губэрнатар Прыморскага краю Расеі Сяргей Яфрэмаў, які ў жніўні 2024 году паўторна пайшоў ваяваць супраць Украіны, загінуў на фронце, паведаміў 2 лютага кіраўнік гэтага расейскага рэгіёну Алег Кажамяка. Кажамяка назваў Яфрэмава «героем».

52-гадовы Яфрэмаў быў камандзірам добраахвотніцкага атраду «Тыгр», створанага летам 2022 году. Па словах Кажамякі, Яфрэмаў загінуў, вяртаючыся з баявога заданьня, месца гібелі губэрнатар не ўдакладніў.

Як паведамляюць тэлеграм-каналы Shot і Mash, аўтамабіль, у якім ехаў Яфрэмаў, наехаў на міну ў Курскай вобласьці. Разам зь ім загінуў яшчэ адзін афіцэр.

Упершыню Яфрэмаў адправіўся ваяваць супраць Украіны ў 2022 годзе на чале групоўкі «Тыгр», сфармаванай у Прымор'і на базе 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флёту.

У лютым 2024 году Алег Кажамяка прызначыў Яфрэмава віцэ-губэрнатарам, адказным за ўнутраную палітыку.

Стала вядома, што каля беларускай мяжы скончыў жыцьцё самагубствам польскі салдат. Прычыны пакуль не вядомыя. Родным і б...
02/02/2025

Стала вядома, што каля беларускай мяжы скончыў жыцьцё самагубствам польскі салдат. Прычыны пакуль не вядомыя. Родным і блізкім загінулага надаюць псыхалягічную дапамогу.

«З глыбокім жалем паведамляем, што сёньня ноччу ў зоне правядзеньня апэрацыі „Бясьпечнае Падляшша“ адбылося самагубства аднаго з жаўнераў», — напісала Апэратыўнае камандаваньне Ўзброеных сілаў Польшчы.

Абставіны трагічнага здарэньня высьвятляюцца. Сьледзтва вядзе Вайсковая паліцыя пад наглядам пракуратуры.

Апэрацыя «Бясьпечнае Падляшша» пачалася ў адказ на закідваньне беларуска-польскай мяжы мігрантамі, у чым польскае палітычнае і вайсковае кіраўніцтвы абвінавацілі рэжымы Пуціна і Лукашэнкі ў Расеі і Беларусі адпаведна. За мінулыя гады тысячы мігрантаў, пераважна з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі штурмуюць загароды на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэта прымусіла краіны Эўразьвязу ўмацаваць мяжу ня толькі фізычнымі загародамі, але і вайсковымі злучэньнямі.

1 лютага на Беласточчыне прайшоў марш, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў П...
02/02/2025

1 лютага на Беласточчыне прайшоў марш, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў.

Пасьля ўдзельнікі маршу зладзілі ўжо аўтапрабег да вёскі Мастаўляны — месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Разам зь пешым маршам адлегласьць склала 26 кілямэтраў — менавіта столькі гадоў пражыў нацыянальны герой.

Шэсьце пачалося ў мястэчку Гарадок, дзе штогод ладзілася «Басовішча», а цяпер «Тутака». Тут ёсьць вуліца Кастуся Каліноўскага. Адтуль удзельнікі выступілі пешым маршам у бок вёскі Страшава.

Марш быў праведзены арганізацыяй «Рух», партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», Беластоцкая Харугва і «Беларускі дом».

Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў. У Страшаве ўдзельнікі ўшанавалі памяць вядомага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, а ў час ІІ усясьветнай вайны кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага, пішуць аршанізатары маршу.

Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і быў сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.

🌍 На працягу стагодзьдзяў абрысы Вялікага Княства Літоўскага ўвесь час зьмяняліся. Ці шмат вы ведаеце пра яго геаграфію?...
02/02/2025

🌍 На працягу стагодзьдзяў абрысы Вялікага Княства Літоўскага ўвесь час зьмяняліся. Ці шмат вы ведаеце пра яго геаграфію?

Давайце праверым вас у нашым тэсьце.

Адкажыце на пытаньні нашага тэсту, праверце сябе.

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Радыё Свабода posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Радыё Свабода:

Videos

Share