19/09/2024
Скарбы нашай агульнай памяці
Фотавыстаўка Анатоля Клешчука «Маім праведнікам» адкрылася ў Мінску. У вялікай зале Дома дружбы размясцілася унікальная калекцыя здымкаў, якую аўтар ствараў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Таленавіты фотажурналіст працаваў у газеце «Звязда», сярод яго галоўных творчых тэм заўжды заставалася тэма захавання памяці пра беларускіх Праведнікаў народаў свету. Яны ў ваенным ліхалецці, рызыкуючы жыццём, ратавалі ахвяр Халакосту, выяўлялі мужнасць і самаахвярнасць, абіраючы шлях спагады і супраціву.
Анатолю Клешчуку пашчасціла за сваё жыццё зафіксаваць на фотастужку вобразы амаль сотні Праведнікаў. На выставе прадстаўлена частка гэтай каштоўнай калекцыі.
📸 Фотарэпартаж на zviazda.by