imago.by - Старадаўнія карты і гравюры

imago.by - Старадаўнія карты і гравюры Выдаем інтэлектуальныя кнігі. Даследуем старыя карты. Ствараем эксклюзіўныя копіі антыкварнай графікі

Карта Беларускай Народнай Рэспублікі мела прынамсі тры берлінскіх наклады.Вядомыя архіўныя звесткі не даюць адказу, хто ...
03/12/2024

Карта Беларускай Народнай Рэспублікі мела прынамсі тры берлінскіх наклады.

Вядомыя архіўныя звесткі не даюць адказу, хто быў аўтарам эскіза.

Таму ўзнікла ідэя напісаць запрос у Берлінскі дзярж. архіў (The Landesarchiv Berlin): ці маюць нейкія дакументы аб літаграфічнай майстэрні Багдана Гізэвіўса на Бюлаўштрасэ 66 (такую выдавецкую пазнаку маем першым выданні мапы БНР: "Gisaldruck v.Bogdan Gisevius, Berlin W. Bülowstr. 66.")

І вось праз паў гады прыйшоў адказ.
"... На жаль, у нашых архівах не ўдалося знайсці матэрыялаў за 1918-1920 гады... захавалася толькі адна справа Галоўнага ўпраўлення ваеннага матэрыяльнага ўрону з 1944 года (A Rep. 005-07, Nr. 940)... якая змяшчае, сярод іншага, дакументы аб перамяшчэнні кампаніі на Lützowstraße 60... Рэгістрацыя пашкоджанняў на Bülowstraße 66 (Berlin W 35)."

Пэўнасці няма. Але, відаць, архіў майстэрні быў знішчаны ў 1944 годзе. Або папросту не захаваўся ў пазнейшы час, бо вядома, што майстэрня працавала да 1985 года... таму трэба працягваць пошукі... the truth is out there.. ;)

Першае фота: Мапа БНР і выдавецкая пазнака на мапе.

Другое фота: рэкламная марка берлінскай літаграфічнай майстэрні Багдана Гізэвіўса.

Старыя добрыя сюжэты для Новага года:"Чатыры вершнікі Апакаліпсіса" Альбрэхта Дзюрэра.Ёсць некалькі асобнікаў.Падыдзе дл...
01/12/2024

Старыя добрыя сюжэты для Новага года:
"Чатыры вершнікі Апакаліпсіса" Альбрэхта Дзюрэра.

Ёсць некалькі асобнікаў.
Падыдзе для любога інтэр'еру.
Друк ручны, папера Fabriano.
Рамка: 24х33.
120zl + высылка поштай.

@сябры
@падпісчыкі
@заўзятыяпрыхільнікі

Ментальная картаграфія ад Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада ў класіка беларускай літаратуры - Дзень народзінаў. Перша...
26/11/2024

Ментальная картаграфія ад Уладзіміра Караткевіча.
26 лістапада ў класіка беларускай літаратуры - Дзень народзінаў.

Першая мапа: лакальны свет персанажаў кнігі "Каласы пад сярпом тваім". Дзіўна, але мапа арыентаваная на поўдзень - такое сустракаецца, але, звычайна, на сапраўдных старых мапах. Цікава, ці ёсць на ёй рэальныя беларускія тапонімы?

А другая: ментальная мапа Беларусі.
Рэкі, і як сымбаль пачаткаў беларускай дзяржаўнасці, і як картаграфічная аснова (рэкі заўжды былі асновай для стварэння мап, у якіх не выкарыстоўвалі каардынаты).
Вобраз зубра - старадаўні сымбаль беларускіх зямель, тут, хутчэй як сымбаль беларускага народу.

Па чарзе некаторыя больш раннія прыклады зоаморфнай (або антрапаморфнай) картаграфіі:
3. Мапа Еўропы ў выглядзе жанчыны, 1581 год.
4. Мапа Азіі ў вобразе Пегаса, 1581 год.
5. Бельгійскі леў з 1621 года.

Ці ведаеце, што агульнага паміж Тэнерыфскімі выспамі, Парыжам, пірамідай Хеопса, Кракавам і Іерусалімам?А справа ў тым, ...
17/10/2024

Ці ведаеце, што агульнага паміж Тэнерыфскімі выспамі, Парыжам, пірамідай Хеопса, Кракавам і Іерусалімам?

А справа ў тым, што гэтыя пункты так ці іначай выступалі як нулявы мерыдыян (пачатковая даўгата).

Вядома, што найбольш гарачая спрэчка была паміж Парыжам і Грынвічам (а апошні "перамог"), але гэта адбывалася ў канцы XIX ст.

У ранні Сярэднявеччы цэнтрам (і пачаткам адліку ва ўсіх сэнсах) быў Іерусалім. Картографы XVI-XVII стст. шукалі пачатак на Азорскіх або Канарскіх выспах. І гэта была яшчэ антычная традыцыя - там знаходзіўся "левы" край населенага свету.

У XVIII ст. маем вельмі стракатую карціну: кожная абсерваторыя і кожны каралеўскі картограф хочуць вызначаць мерыдыяны.

У канцы XIX ст. вызначэнне нулявога мерыдыяна было пытаннем палітычнага прэстыжу (хоць і было актуалізавана праз патрэбу рэгламентаваць мясцовы час і часовыя паясы).

На фота Цмок-астраном, размешчаны на лініі кракаўскага мерыдыяну, і французская мапа з Meridien de Cracovie.

Завяршылася 35-ая картаграфічная канферэнцыя (###V OKHK).Адкрыццё адбывалася ў Бібліятэцы Шчэцінскага ўніверсітэта.Акура...
06/10/2024

Завяршылася 35-ая картаграфічная канферэнцыя (###V OKHK).

Адкрыццё адбывалася ў Бібліятэцы Шчэцінскага ўніверсітэта.
Акурат патрапілі на выставу "Światy Homanna. Kartograf i jego otoczenie".
Наступныя два дні праходзілі на балтыйскім узбярэжжы ў Пабярова. Паміж марафонам рэфератаў і дыскусіямі можна было збегаць на мора. А адзін удзельнік нават паплаваў :)

І канешне, вечаровыя пасядзелкі: размовы, ідэі, а часам нешта больш карыснае. Напрыклад, звесткі (пакуль не пэўныя) аб гравюры Смаленска ў выкананні Тамаша Макоўскага.

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Памежная мапа 1766 года паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй на адцінку Мсціслаўскага ваяводства з картаграфічнаг...
30/09/2024

Памежная мапа 1766 года паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй на адцінку Мсціслаўскага ваяводства з картаграфічнага фонду AGAD.

Мапа паказвае "крыўды ў забранню грунтаў праз загранічных абывацеляў расійскай дзяржавы".

Часцей такія мапы маюць сухі тапаграфічны змест, а тут атрымалася цэлая геральдычная праграма. З-за ўсходняй арыентацыі мапы маем расійскі герб "дамінуючы" над гербам Мсціслаўскага ваяводства. Польскі арол (як сімвал улады, які выступае абаронцам і арбітрам) займае пачэснае месца над легендай мапы.

Цікавая знаходка з расійскага архіва: прыклад маёмаснай картаграфіі канца XVIII ст.Мапа Віленскай юрыдыкі, або папросту ...
25/09/2024

Цікавая знаходка з расійскага архіва: прыклад маёмаснай картаграфіі канца XVIII ст.

Мапа Віленскай юрыдыкі, або папросту адасобленых зямельных уладанняў у межах горада, якія належалт князю Міхаіл Радзівіл, ваяводзе Віленскаму.

Mappa Iuryzdyki Wileńsiej I.O. Xięcia JM-ci
Michała Radziwiłła Wojewody Wileńskiego Hetmana WW.X.L.

У картушы, відаць, згаданы Міхал Геранім Радзівіл (1744-1831) - апошні віленскі ваявода (з 1790).

Сцівен Сігал здаровага чалавека.Літаральна пару дзён таму Steven Seegel - вельмі паважаны амерыканскі даследчык картагра...
19/08/2024

Сцівен Сігал здаровага чалавека.

Літаральна пару дзён таму Steven Seegel - вельмі паважаны амерыканскі даследчык картаграфіі Ўсходняй Еўропы атрымаў медаль Vega ад шведскага караля Густава XVI.

Навуковец атрымліваў узнагароду ва ўкраінскай вышыванцы (зрэшты ён заўжды ў ёй, бо падтрымлівае Украіну).

Досыць весела напісана аб сур'ёзных рэчах (спасылка ніжэй).
Віншуем!

Маем яшчэ некалькі цікавых (а можа нават унікальных) планаў гарадоў беларускага Падняпроўя канца XVIII стагоддзя.Магілёў...
29/07/2024

Маем яшчэ некалькі цікавых (а можа нават унікальных) планаў гарадоў беларускага Падняпроўя канца XVIII стагоддзя.

Магілёў і ваколіцы: Ворша, Копысь, Рагачоў, Мсціслаў, Клімавічы, Чэрыкаў ... эх, Гомеля на жаль няма, але маем Беліцу!

Некаторыя павятовыя гарады названыя на планах як "город вновь учреждённый", але гэта, відаць, звязана з тым, што мястэчкі прызначылі павятовымі гарадамі.

Хіба да Беліцы гэта можна аднесці ў поўнай меры.
"Город Белицы вновь учреждённой. Положение имеет близ реки Белицы по течению Сожа левой стороне расстоянием
от Могилёва а 182 вёрстах ..."

P.S.
Мабыць у XVIII ст. (а дакладней у эпоху Асветніцтва) афіцыйныя мапы (а разам з імі і планы) выкарыстоўваліся менавіта як інструмент падпарадкавання (і рэгламентацыі) прасторы. У нейкім сэнсе гэтая "палітычная" функцыя дасягнула апагею ў той час, а затым картаграфія займела больш утылітарнае значэнне (тапаграфічнае, вайсковае, геаграфічнае і г.д.).
..

План Полацка з апісаннем і статыстычнымі звесткамі, 1770-80-х гадоў.Ёсць замак, базыльяне на месцы (на падмурках Сафійск...
25/07/2024

План Полацка з апісаннем і статыстычнымі звесткамі,
1770-80-х гадоў.

Ёсць замак, базыльяне на месцы (на падмурках Сафійскага сабора ўжо адбудаваная базыліка ў стылі віленскага барока), езуіты таксама пазначаны (але яшчэ не названыя, як акадэмія); таксама асобныя будынкі ўжо запланавана перабудаваць каменнымі.

Таямнічы план Слуцка з картаграфічнай калекцыі Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in LondonГэта не толькі пла...
24/07/2024

Таямнічы план Слуцка з картаграфічнай калекцыі Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London

Гэта не толькі план тэрыторыі, але і план дзеянняў. Але якіх? Можа, план мае дачыненне да Слуцкага Збройнага чыну,
можа, да антыкамуністычнага падполля, а можа, гэта папросту "ўспаміны" эмігранта-случака?

Чытаецца кепска, і толькі даючы волю фантазіі можна выказаць меркаванне, што было запланавана.

Маем правапіс ужо па рэформе 1933 года: кАлгас і РевОлюцыйную вуліцу (калі, канешне, чалавек пісаў згодна тагачасным нормам).
Развітая "савецкая інфраструктура": склады, ваенны гарадок, 10 полк, штаб гарнізону, НКВД, дом ураду, турма, калгасны пасёлак таксама сведчаць, што гэта ўжо хутчэй другая палова 30-х гадоў.

З цікавых аб'ектаў: стадыён, тэатр, "насосная" станцыя, электрастанцыя, два млыны (Прагрэс і Усход), ліцейны цэх, трыкафабрыка, Чортаў мост і Касы мост, выганы падпісаныя лацінкай Vyhan.

Беларуская лацінка прысутнічае і ў іншых месцах: ёсць надпіс "Jampol... zapytacca u Jacko-Co.?..".
План падпісаны: Ходзька.

Найбольш загадкавыя надпісы справа, падобна на спіс удзельнікаў "аперацыі" і месцы іх размяшчэння:

x Я (не дакладна, але магчыма размяшчэнне ў цэнтры);
x 2 Advakat? (знаходзіцца каля НКВД, а можа нават у засценках);
x 3 не разборліва, але мабыць таксама "мянушка", а месца прызначана на дарозе з цэнтру ў бок чыгуначнай станцыі.
+ на паўднёва-усходнім выездзе з горада ў бок Васілінак як быццам яшчэ адзін "пост" з надпісам Jakubni..?.

Такім чынам, маем вязня пад мянушкай Адвакат, які знаходзіцца ў сутарэннях НКВД. А падпольная група беларускіх патрыётаў запланавала яго вызваленне падчас "этапа". Для гэтага выстаўлены блок-посты для назірання, на дарозе да чыг.станцыі, а таксама ў бок Менску.

Канешне, пры такіх дапушчэннях, гэта можа быць, што заўгодна... напрыклад, план азелянення горада да 20-х угодкаў рэвалюцыі ці нешта падобнае для ўтылітарных мэт.

Але 30-я гады, памежны і вольналюбівы горад Слуцк, калектывізацыя і рэпрэсіі, месца захавання крыніцы - усё гэта схіляе да першай версіі.

Ці, можа, ёсць яшчэ гіпотэзы?

Мапа як інструмент падпарадкавання.Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год), на значнай частцы тэрыторыі, якія а...
16/07/2024

Мапа як інструмент падпарадкавання.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год), на значнай частцы тэрыторыі, якія адышлі да Расійскай імперыі, была ўтворана Магілёўская губерня (1777 год).

Акурат у той час паўстае шмат картаграфічных матэрыялаў па "новадалучаных" тэрыторыях, гарадах і мястэчках, як і гэта малавядомая мапа Магілёўскай губерніі 1770-80-х.

Падобныя выданні па сваім сэнсе былі блізкія да заканадаўчых дакументаў. Таму цікава прааналізаваць, што лічылася важным адзначыць на гэтай рукапіснай мапе.

Іерархія значкоў у картушы адлюстроўвае перадусім стратэгічныя пытанні ўтрымання тэрыторыі: крэпасці, фарпосты ўздоўж новых межаў (і ўздоўж старых таксама), мытні і мытныя заставы, арганізацыя камунікацыі (новыя дарогі ў памежнай тэрыторыі), забеспячэння войска (хлебныя і саляныя склады) і, канешне, размяшчэнне войска.

Эмоцыі - гэта тое, што ўвесь час стымулюе пошукі, не дае заняцца больш практычнымі рэчамі. Так і зараз атрымалася :)Выпа...
12/07/2024

Эмоцыі - гэта тое, што ўвесь час стымулюе пошукі, не дае заняцца больш практычнымі рэчамі. Так і зараз атрымалася :)

Выпадкова, калі не чакаеш і спецыяльна не шукаеш часам, патрапілася гравюра Горадні Адэльгаўзера-Цюнта 1568 года.

Уявіце сабе эмоцыі! Па фота цяжка нешта сказаць: выглядае як арыгінал, папера вержэ, памер такі самы, друк дэталізаваны як мае быць, знаходзіцца ў Італіі (а іх там прынамсі дзве знайшлі ў ХХ ст.).

Але... гравюра аказалася высакаякаснай копіяй XIX ст. Хутчэй за ўсё, зробленая для выдання Дзмітрыя Равінскага. А зрабіў копію падобна, што нямецкі расіянін Георгій Скамоні (адзін з лепшых на той час, хто займаўся геліагравюрай).

Аркуш адасоблены, без слядоў уклейвання (гэта значыць - не з кнігі Равінскага), хутчэй за ўсё, паходзіць з нейкага не ўлічанага накладу.

Таму маем цалкам сабе прыстойны артэфакт. Што тут казаць, паміж арыгіналам і гэтай копіяй - 314 год, а паміж намі і копіяй - 142. Таму, прыблізна, праз 5 тысяч год або трохі меней - для беларускага гістарычнага музэя ў Менску або ў Горадні (або можа ў Кракаве ?) гэта не будзе мець аніякага значэння :)

Нарэшце атрымалася падрукаваць!Новы наклад фрагмента гравюры Горадні 1568 года.Хто яшчэ не мае і хто не згубіў апошнія с...
04/07/2024

Нарэшце атрымалася падрукаваць!
Новы наклад фрагмента гравюры Горадні 1568 года.

Хто яшчэ не мае і хто не згубіў апошнія сантыменты, пішыце.
Хопіць усім, шаноўныя нашыя .
Высылаем па ўсім свеце, рамка 30х40 Ikea, друк ручны.

План мястэчка Койданава 1835 года: рэшткі замку акружаныя садам, Кальвінскі збор і фальварак, рынак, грэка-ўніяцкая царк...
30/06/2024

План мястэчка Койданава 1835 года: рэшткі замку акружаныя садам, Кальвінскі збор і фальварак, рынак, грэка-ўніяцкая царква.
Цікава, што на плане Койданаўскі замак і ўмацаванні Кальвінскага збору не адно і тое ж.

Захоўваецца ў AGAD, геадэзіст Ігнацый Шумборскі.

Чарговая гравюра на астралагічную тэму.Леў, які імчыць па колу Задыяка, і сляпая Фартуна трымаюць у руках лёс чалавека. ...
19/06/2024

Чарговая гравюра на астралагічную тэму.

Леў, які імчыць па колу Задыяка, і сляпая Фартуна трымаюць у руках лёс чалавека. І нават уладары бяссільныя перад імі.

Фатальная ілюстрацыя з выдання-эпітафіі "Cor Leonis signum coelis" (Сэрца льва - знак нябёсаў). Нагода выдання - заўчасная смерць сына Льва Сапегі - Крыштафа Міхаіла (памёр і нарадзіўся ў жніўні).

Разцовы медзярыт быў надрукаваны ў Віленскай акадэмічнай друкарні ў 1631 годзе (хутчэй за ўсё на тым самым прэсе, на якім друкаваліся асобныя гравюры Тамаша Макоўскага).

Adres

Kraków
31-463

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy imago.by - Старадаўнія карты і гравюры umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Widea

Udostępnij

Kategoria