Vesna Books / Выдавецтва Вясна

Vesna Books / Выдавецтва Вясна Vesna Books is an independent book publisher based in Prague / Вясна - незалежнае в?

Хто ў Вільні — не прайдзіце міма!
13/09/2024

Хто ў Вільні — не прайдзіце міма!

Сёння!
У межах Тыдню беларускай культуры Сяргей Дубавец прадставіць свае новыя кнігі: „Стагодзьдзе НН“ і „Занзібар. Сталеньне маладой душы“.

Як кажа аўтар:
„Усё жыцьцё дыскутую з самім сабою, сам сябе абвяргаю, раблю высновы і зноў абвяргаю… На гэтай сізіфавай сьцяжыне застаюцца, аднак, і нязьменныя здабыткі думкі, якія ўрэшце становяцца кнігамі“.

Шчыра запрашаем на цікавую гутарку!

📆 13 верасня
⏰ 18:00
📍 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)

Нашы дзьве новыя кніжкі на наступным тыдні іх аўтар прэзэнтуе ў Вільні. Не прайдзіце міма!
05/09/2024

Нашы дзьве новыя кніжкі на наступным тыдні іх аўтар прэзэнтуе ў Вільні. Не прайдзіце міма!

У межах Тыдню беларускай культуры Сяргей Дубавец прадставіць свае новыя кнігі: „Стагодзьдзе НН“ і „Занзібар. Сталеньне маладой душы“.

Як кажа аўтар:
„Усё жыцьцё дыскутую з самім сабою, сам сябе абвяргаю, раблю высновы і зноў абвяргаю… На гэтай сізіфавай сьцяжыне застаюцца, аднак, і нязьменныя здабыткі думкі, якія ўрэшце становяцца кнігамі“.

Шчыра запрашаем на цікавую гутарку!

13 верасня
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні

Нашы Зэлмэняне ўжо на амэрыканскай Літарцы! Налятайце!
21/08/2024

Нашы Зэлмэняне ўжо на амэрыканскай Літарцы! Налятайце!

📢 Навінка на Літарцы.

Пераклад зь ідышу Сяргея Шупы
«Зэльмэняне» Мойшэ Кульбака.
Перавыданьне кнігі на беларускай мове без цэнзуры.

"Зэлмэняне" клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску.

Па словах Сяргея Будкіна: "Кніга, якую мусіць прачытаць кожны беларус"

Заказ па спасылцы ⬇️
https://litarka.com/Zelmenyane-p689581198

ГІСТОРЫЯ ЖЫЦЬЦЯ ЯК ЯНО БЫЛО (І ЁСЬЦЬ)Павіншуем аўтараў, сябе і будучых чытачоў з нашай дваццаць пятай кнігай (дзеля яе с...
20/08/2024

ГІСТОРЫЯ ЖЫЦЬЦЯ ЯК ЯНО БЫЛО (І ЁСЬЦЬ)

Павіншуем аўтараў, сябе і будучых чытачоў з нашай дваццаць пятай кнігай (дзеля яе складанасьці і працаёмкасьці яна прапусьціла наперад пару кніг, пачатых і скончаных пазьней).

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам ([email protected]), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.

Вусы Шаўчэнкі адкрыліся!
13/07/2024

Вусы Шаўчэнкі адкрыліся!

(Часам у нас пытаюцца — а ці ёсьць у Празе нейкая кнігарня, куды можна прыйсьці і паглядзець вашыя кнігі. Дык вось: ЁСЬЦ...
12/07/2024

(Часам у нас пытаюцца — а ці ёсьць у Празе нейкая кнігарня, куды можна прыйсьці і паглядзець вашыя кнігі. Дык вось: ЁСЬЦЬ!)

У нас вялікая кніжная навіна — адкрываецца першая ў Празе «каменная» ўкраінская кнігарня! Выдавец і кнігар Андрій Носач (https://www.facebook.com/profile.php?id=100040032198829) запрашае на ўрачыстае адкрыцьцё, якое будзе адбывацца ад 12.00 і да ўпору

ЗАЎТРА, У СУБОТУ 13 ЛІПЕНЯ
НА ЖЫЖКАВЕ
UL. LUPAČOVA, 7,

за пару крокаў ад трамвайнага прыпынку Olšanské náměstí.�

Кнігарня называецца «Вуса Шевченка», будзе там (і ўжо ёсьць!) БЕЛАРУСКІ КУТОК. Апрача таго — смачная кава, месца для сустрэчаў, лекцый, клюбных імпрэзаў.

Спадзяемся, што ўкраінскіх пакупнікоў зацікавяць і беларускія кнігі, а беларускіх — украінскія. Будзем узаемна ўзбагачацца і трымацца разам у гэтым няшчадным сьвеце.

Запрашаем!

https://www.instagram.com/vusa.shev/

Наша кніга трапіла ў топ-10 чэрвеня кракаўскага клюбу «Кніжны вырай»!
07/07/2024

Наша кніга трапіла ў топ-10 чэрвеня кракаўскага клюбу «Кніжны вырай»!

Сустракайце нашу 26-ую кнігу! Аўтар, чые кнігі — гэта заўсёды якасьць, глыбіня, роздум. Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН: ...
14/06/2024

Сустракайце нашу 26-ую кнігу! Аўтар, чые кнігі — гэта заўсёды якасьць, глыбіня, роздум.

Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН: 7 эсэ.

Ад наступнага тыдня — у інтэрнэт-кнігарнях Кнігаўка i Kamunikat!

Аўтар пра кнігу:

«Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагодзьдзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псэўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменьнік экзыстэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісьць, якая стала любоўю, прыцягальная Амэрыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэньня да пахаваньня Солжа…»

Сьпяшаемся паведаміць, што нашы новыя кнігі ўжо прадаюцца ў найлепшай беларускай кнігарні за межамі РБ (а можа і ўлучна ...
28/05/2024

Сьпяшаемся паведаміць, што нашы новыя кнігі ўжо прадаюцца ў найлепшай беларускай кнігарні за межамі РБ (а можа і ўлучна з РБ) - у варшаўскай “Кнігаўцы“ і яе інтэрнэтных крамах.

Не прапусьціце!

НАВІНКІ АД ВЫДАВЕЦТВА "ВЯСНА"

📚«Зэлмэняне» Мойшэ Кульбак (перакладчык Сяргей Шупа).

Класіка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску, якую раздзірае новая савецкая рэчаіснасць. Чатыры пакаленні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваннямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага секулярызму.

📚 «Там, дзе няма цемнаты» Аляксандр Лукашук.

Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і з ім самім. Трыццаць гадоў на Свабодзе аўтар адчувае як адзін дзень, таму храналогія кнігі не каляндарная, а танцавальная: крок наперад — два назад, направа — налева, уцёкі.

Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

Наша кніга №24. Аляксандар Лукашук прабыў на пасадзе дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода больш, чым які іншы дырэк...
22/05/2024

Наша кніга №24. Аляксандар Лукашук прабыў на пасадзе дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода больш, чым які іншы дырэктар моўнай службы радыё за ўсю гісторыю яго існаваньня — бяз малага 25 гадоў. Пра тое, як рабілася Свабода і што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім, аўтар піша ў сваёй кнізе «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода. Нататкі дырэктара (1998–2023)».

(Уважлівы чытач адразу пазнае ў назьве радок з нашай папярэдняй кнігі — зборніка рок-тэкстаў Фэлікса Аксёнцава.)

****************
Прынагодна — запрашэньне аўтара сустрэцца на прэзэнтацыях у Варшаве і займець кнігу зь ягоным аўтографам:��

«Дарагія сябры, калегі ў Польшчы,
Буду рады пабачыцца з вамі ў пятніцу, 24 траўня з нагоды кніжкі. Нават двойчы, розныя фарматы):
1
“Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie. Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad
Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь” (стэнд 138, Мармуровая заля)
(stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN)
13.00 - 13.50 Аляксандр Лукашук “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”, аўтограф-сесія. Падчас сустрэчы будзе магчымасць атрымаць кнігу за ахвяраванне для Людзей слова ў турме.
2
Пазьней Прэс-клюб арганізуе сустрэчу а 17:00, вось іх абвестка і ўмовы:
Лінк на рэгістрацыю афлайн:
https://forms.gle/5BioktmP6qSxgRo48
Будзе трансляцыя на Ютубе. Тут анонс на сайце:
https://press-club.pro/events/prezentacyya-knigi-eks-dyrektara-belaruskaj-sluzhby-radyjo-svaboda-alyaksandra-lukashuka
Да сустрэчы ў Варшаве!»

Кніга №23. Другое выданьне «Марнатраўнага сына» Фелікса Аксёнцава. Першае разьляцелася менш, чым за год. Клясыка беларус...
22/05/2024

Кніга №23. Другое выданьне «Марнатраўнага сына» Фелікса Аксёнцава. Першае разьляцелася менш, чым за год. Клясыка беларускага року і проста добрая паэзія. У новым выданьні былі падпраўлены здымкі і дадаліся новыя, дадалося і некалькі тэкстаў, а таксама QR-кодаў на кавэры. Адрозьніць другое выданьне ад першага можна па вокладцы і сьпінцы — там ёсьць адна новая маленькая дэталь.

Кнігі моўна замовіць на адрасе [email protected]. Праз тыдзень у варшаўскай «Кнігаўцы» — у кнігарні і на сайце.

Сёньня ў Вільні адбылася першая прэзэнтацыя нашай 24-ай кнігі!У найбліжэйшыя дні аўтар выступіць перад чытачамі ў Празе ...
17/05/2024

Сёньня ў Вільні адбылася першая прэзэнтацыя нашай 24-ай кнігі!

У найбліжэйшыя дні аўтар выступіць перад чытачамі ў Празе (20.05) і Варшаве (24.05). Сачыце за рэклямай!

У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука.

ПЕРШАЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ «ЗЭЛМЭНЯНАЎ»Для тых, хто ў Празе.Далейшыя сустрэчы (у шырэйшым складзе):9.05 Вільня11.05 Талін18.05 У...
22/04/2024

ПЕРШАЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ «ЗЭЛМЭНЯНАЎ»

Для тых, хто ў Празе.

Далейшыя сустрэчы (у шырэйшым складзе):

9.05 Вільня
11.05 Талін
18.05 Уроцлаў
19.05 зноў Прага

Adresa

Praha

Internetová stránka

Upozornění

Buďte informováni jako první, zašleme vám e-mail, když Vesna Books / Выдавецтва Вясна zveřejní novinky a akce. Vaše emailová adresa nebude použita pro žádný jiný účel a kdykoliv se můžete odhlásit.

Kontaktujte Společnost

Pošlete zprávu Vesna Books / Выдавецтва Вясна:

Sdílet

Kategorie