13/09/2024
Хто ў Вільні — не прайдзіце міма!
Сёння!
У межах Тыдню беларускай культуры Сяргей Дубавец прадставіць свае новыя кнігі: „Стагодзьдзе НН“ і „Занзібар. Сталеньне маладой душы“.
Як кажа аўтар:
„Усё жыцьцё дыскутую з самім сабою, сам сябе абвяргаю, раблю высновы і зноў абвяргаю… На гэтай сізіфавай сьцяжыне застаюцца, аднак, і нязьменныя здабыткі думкі, якія ўрэшце становяцца кнігамі“.
Шчыра запрашаем на цікавую гутарку!
📆 13 верасня
⏰ 18:00
📍 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)