Выдавецтва «Лiмарыус» пачало працаваць ў 1996 годзе. З таго часу «Лiмарыус» спецыялiзуецца на выпуску навуковай, метадычнай лiтаратуры i класiчнай мастацкай лiтаратуры пераважна на беларускай мове.
Вiзiтоўкай выдавецтва сталiся анталогii беларускай паэзii ХХ стагоддзя i беларускага паэтычнага перакладу ХХ стагоддзя, збор лiстоў Ларысы Генiюш «Каб вы ведалi…» — першае асобнае выданне эпiсталярыя бе
ларускага дзеяча культуры, унiкальны зборнiк «Паслаў бы табе душу…» — лiставанне паэта Рыгора Барадулiна з мацi.
Сярод кнiжных серый, заснаваных «Лiмарыусам», — «Галасы Айчыны» (навукова падрыхтаваныя выданнi беларускiх класiкаў метраполii i эмiграцыi), «Беларуская мемуарная бiблiятэка» (успамiны i дзённiкi людзей, народжаных у Беларусi, або тых, чыя дзейнасць была звязана з Беларуссю). Карыстаецца папулярнасцю iнiцыяваны намi беларускi бiяграфiчны альманах «Асоба i час».
Мы ганарымся тым, што сярод аўтараў нашага выдавецтва былi i ёсць беларускiя гiсторыкi Генадзь Кiсялёў, Вiталь Скалабан, Вольга Гарбачова, Валянцiн Голубеў, Дзмiтрый Матвейчык, лiтаратуразнаўцы Адам Мальдзiс, Сямён Букчын, Аксана Бязлепкiна, паэты Уладзiмiр Някляеў, Мiхась Скобла, Валянцiна Коўтун. Мы перакананыя, што кнiгi «Лiмарыуса» зоймуць пачэснае месца на вашых кнiжных палiцах.
Выдавецтва супрацоўнiчае з мiнскiмi кнiгарнямi «Акадэмкнiга» (прасп. Незалежнасцi, 72), «Кнiжны салон» (вул. Калiнiна, 7), «Веды» (вул. Карла Маркса, 36), «Галiяфы» (Валгаградская вул., 6).
Наш мейл: [email protected]
Наш тэлефон: +375-173-79-33-36