Часопіс "Роднае слова"

Часопіс "Роднае слова" Афіцыйная старонка часопіса "Роднае слова". Штомесячна
(4)

Часопіс створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічала самастойна як Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”». У сакавіку 2014 г. установа а

трымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў на права здзяйснення выдавецкай дзейнасці навуковых, навукова-папулярных, вучэбных, літаратурна-мастацкіх, даведачных, выданняў для вольнага часу. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь за № 1/219 (з кастрычніка 2010 г. дзейнічаў спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02330/0630706 на выдавецкую дзейнасць). У жніўні 2019 г. часопіс “Роднае слова” ўвайшоў у склад РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”».

“Роднае слова” – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамітых айчынных і замежных пісьменнікаў; мовазнаўчыя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, функцыянаванні яе ў сучасным грамадстве; адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны; друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, цэнтралізаванага тэсціравання. У часопісе змешчаны навукова-папулярныя артыкулы пра нацыянальную і сусветную культуру (тэатральнае і кінамастацтва, гісторыя архітэктурнага, выяўленчага і музычнага мастацтва, фальклорныя традыцыі беларускага народа і народаў свету, матэрыялы пра экспазіцыі рэспубліканскіх музеяў); матэрыялы краязнаўчай тэматыкі, з гісторыі старажытных беларускіх родаў, якія спрыяюць патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню моладзі.

Матэрыялы ў часопіс падбіраюцца ў адпаведнасці з беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй, прыярытэтамі нацыянальнай адукацыі і культуры, з улікам вучэбных праграм па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычным планаваннем, паводле календара адметных датаў і падзей Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Часопіс належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Часопіс “Роднае слова” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагогіцы (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).

Address

пр-т Пераможцаў 47/1, 43
Minsk
220035

Opening Hours

Monday 09:00 - 17:00
Tuesday 09:00 - 17:00
Wednesday 09:00 - 17:00
Thursday 09:00 - 17:00
Friday 09:00 - 17:00

Telephone

+375172633517

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Часопіс "Роднае слова" posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Часопіс "Роднае слова":

Share

Category