23/10/2025
Перамога над «Віцебскам» і чаканне «Металурга»
Хакеісты аршанскага «Лакаматыва» ў чарговым паядынку беларускай хакейнай Экстралігі сустракаліся з суседзямі па вобласці — «Віцебскам», які апошнім часам выбіўся ў наймацнейшыя каманды Беларусі. Цяперашні сезон у віцяблян пакуль не такі паспяховы, яны ў сярэдзіне табліцы.
«Лакаматыў» адкрыў лік на самым старце другой траціны сустрэчы. Вызначыўся Буйко. У сярэдзіне той жа траціны госці зраўналі лік. Аднак апошняе слова засталося за аршанцамі. Каманды дагуляліся да дадатковага часу, у якім Савельеў перадаў шайбу Ігнатаву, і той трапна стрэліў. Перамога «Лакаматыва» 2:1.
Цяпер аршанцы маюць 10 пунктаў пасля 16 паядынкаў. Каманда ідзе на 12-м месцы з 14-ці каманд. Ужо ў пятніцу, 24 кастрычніка «Лакаматыў» чакае чарговая дамашняя гульня. Гэтым разам у госці прыедзе «Металург» са Жлобіна.