Acta Albaruthenica

Acta Albaruthenica "Acta Albaruthenica", навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

На навуковым (мовазнаўчым, культуралягічным, сацыялягічным), пэдагагічным і перакладніцкім узроўнях перад намі ў беларус...
27/03/2024

На навуковым (мовазнаўчым, культуралягічным, сацыялягічным), пэдагагічным і перакладніцкім узроўнях перад намі ў беларускай сацыяльна-культурнай прасторы паўстала важнае пытанне: як па-беларуску азначыць, перадаць небінарныя ідэнтычнасьці? Як уключыць небінарных асобаў у мову? І пакуль па пералічаных вышэй прычынах з боку афіцыйнага беларускага мовазнаўства адказаў няма. Але ва ўмовах дыяспары, замежжа, у якім апынулася шматлікае беларускае дасьледніцтва апошнім часам, у беларускай мове пачалі знаходзіцца адказы і рэакцыі на новыя выклікі гендарнай лінгвістыкі. Панятак “інклюзіўная мова” не зьяўляецца новым: па-беларуску існуе шэраг публікацыяў, парадаў у дадзенай тэме [Kalita, Tulus... 2017; Kedron 2014; Іваноў 2019; Гендарнае вымярэньне... 2022]. А вось пра небінарнасьць тэкстаў пакуль няма. Таму адной з мэтаў дадзенага артыкула зьяўляецца спроба распачаць размову на малавядомую тэму і сабраць першасны матэрыял для аналізу [Іваноў 2023, у: Acta Albaruthenica, c. 160].

Калі вас таксама цікавіць навуковае развіццё найноўшай праблематыкі беларушчыны, запрашаем азнаёміцца з нашым часопісам!

https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/acta-albaruthenica-n-23-2023/

“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Навук...
25/03/2024

“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова, літаратура і культура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.

Аўтарамі публікацый могуць быць навукоўцы з беларускіх, польскіх і міжнародных інстытуцый, а таксама незалежныя даследчыкі. Прымаюцца тэксты на беларускай, польскай і англійскай мовах.

Калі даследуеце любы аспект беларушчыны і жадаеце падзяліцца сваімі вынікамі — будзем чакаць ваш тэкст!

Больш інфармацыі для патэнцыйных аўтараў: https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/для-аўтараў/

Апошні нумар часопіса "Acta Albaruthenica" ўжо даступны на сайце часопіса! У 2023 годзе былі апублікаваныя 17 навуковых ...
20/03/2024

Апошні нумар часопіса "Acta Albaruthenica" ўжо даступны на сайце часопіса!

У 2023 годзе былі апублікаваныя 17 навуковых артыкулаў, у якіх разглядаліся пытанні літаратуразнаўства, лінгвістыкі, гісторыі, культуры, а таксама міждысціплінарныя праблемы беларусістыкі. Друкаваліся таксама рэцэнзіі і іншыя матэрыялы.

Запрашаем азнаёміцца з 23 нумарам часопіса тут: https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/acta-albaruthenica-n-23-2023/

Adres

Dobra 55
Warszawa
00-312

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Acta Albaruthenica umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Acta Albaruthenica:

Udostępnij

Kategoria